Міхал Вішнявецкі
кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́л Кары́бут Вішняве́цкі (1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 31 траўня 1640 году ў Вішнёве на Валыні (паводле іншых зьвестак, 31 ліпеня ў замку Алеска). Апошні прадстаўнік малодшай лініі магнацкага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Ярэмія, героя вайны з Б. Хмяльніцкім, і Грызэльды з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую лятыфундыю з 56 местаў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысячаў чалавек. Сталіцай яе было места Лубны (цяпер Палтаўская вобласьць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладаньне называлася «панствам», «дзяржавай»[2].
Навучаўся ў езуіцкай школе, пазьней, па стыпэндыі караля, — у Празе, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моваў: францускую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.
У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казімера на Ўкраіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.
У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага. 29 верасьня 1669 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.
Remove ads
Унутраная і вонкавая палітыка
Да абраньня Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцуская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазыцыю.
Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз лібэрум вэта сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Турэччыны ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[3].
Туркі вымусілі караля ўкласьці ганебны Бучацкі мір (1672), паводле якога Падольле адыходзіла да Турэччыны. Але сойм Рэчы Паспалітай не зацьвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое зьбіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads