Бобра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бобра, Бебра[1] (польск. Biebrza) — рака ў Польшчы, правы прыток Нарава (басэйн Віслы). Цячэ ў Падляскім ваяводзтве. Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰. Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёманам.
Remove ads
Назва
Гідронім Бобра, магчыма, паходзіць ад баброў, якія стагодзьдзямі жылі на рацэ.
Асноўныя прытокі
Басэйн Бобры характарызуецца асымэтрыяй: больш разьвіты правыя прытокі — 75,5% (галоўным чынам рэкі, якія вынікаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5% вады ад агульнай масы.
На рацэ
Гісторыя
Гістарычна склалася так, што рака Бобра была натуральнай прыроднай мяжой дзякуючы яе багністаму характару. Мяркуецца, што спачатку гэта была мяжа паміж балтыйскімі княствамі яцьвягаў і галіндаў, а потым паміж Мазавецкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім. І сёньня гэты рэгіён сутыкненьня беларускай і польскай культуры, дзе захоўваюцца відавочныя культурныя адрозьненьні.
Агульныя зьвесткі

У даліне Бобры знаходзіцца найвялікшы балотны абшар у Польшчы — так званыя Бобраўскія багны. Гэтыя багны маюць вялікае значэньне для вялізарнай колькасьці птушак якія водзяцца і гняздуюцца пераважна ў балотах. Таму вялікая частка гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі абаронена — тут знаходзіцца Бобраўскі нацыянальны парк. Амаль уся Бобра знаходзіцца ў парку (каля 155 км). Праз свае прыродныя багацьці рака ёсьць папулярным месцам для турыстычных сплаваў на байдарках і каяках.
Remove ads
Культурнае і лінгвістычнае навакольле
Жыхарства басэйну ракі Бобры належыць да разнастайных культураў, моваў і рэлігіяў. У той час як большасьць размаўляе на дзяржаўнай польскай мове, некаторыя насельнікі вярхоўяў ракі (гміны Ліпск, Дуброва Беластоцкая і часткова Штабін) размаўляюць на мясцовым дыялекце беларускае мовы, незалежачы ад веравызнаньня. У паўночнай частцы вярхоўяў Бобры ёсьць таксама некалькі вёсак, дзе так званыя «стараверы» размаўляюць на архаічным дыялекце расейскае мовы. Некаторыя з гэтых супольнасьцяў захавалі вялікую частку іх традыцыйнай культуры нягледзячы на працяглую палітыку ўраду, накіраваную на асыміляцыю няпольскіх культурных і лінгвістычных меншасьцяў.
Remove ads
Галерэя
- Паводка Бобры каля Бростава
- Зімовы пэйзаж ракі ў ваколіцах Бростава
- Шчасьлівыя каровы з Бростава
- Бобра ў змроку
- Мескі пляж на рацэ Бобры ў Гонядзі
- Мост цераз Бобру
- Бобра непадалёк ад Асаўцу
- Расьліннасьць на заліўным лузе каля Бобры
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads