Эльес Схіры
туніскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элье́с Схіры́ (па-арабску: إلياس صخيري; нар. 10 траўня 1995 году) — туніскі футбаліст, апорны паўабаронца нямецкага клюбу «Айнтрахт» з Франкфурту і нацыянальнай зборнай Тунісу.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гулец нарадзіўся ў Францыі ў сям’і туніскіх мігрантаў. Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Манпэлье». Дэбют гульца ў Лізе 1 прыпаў на 21 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Эвіяну», калі Схіры замяніў Поля Лясна ў дадатковы час[4]. Матч скончыўся паразай зь лікам 1:0 для клюбу тунісца. 27 лютага 2016 году футбаліст упершыню ў прафэсійнай кар’еры адзначыўся голам падчас матчу чэмпіянату Францыі супраць клюбу «Ліль». У выніку клюб з поўдня краіны атрымаў пераканальную перамогу зь лікам 3:0.
29 ліпеня 2019 году Схіры далучыўся да табару «Кёльну», склаўшы з клюбам чатырохгадовую ўгоду[5]. 28 лістапада 2020 году гулец адзначыўся дублем, двойчы трапна ўлучыўшы мяч у браму дортмундзкай «Барусіі»[6]. Свой другі галявы дубль гулец зрабіў 1 кастрычніка 2021 году ў хатнім матчы супраць «Гройтэра». Гэтыя галы дапамаглі клюбу атрымаць перамогу зь лікам 3:1, пры гэтым клюб пасьля самага пачатку трываў паразу зь лікам 0:1[7].
Міжнародная
Праз паходжаньне сваіх бацькоў гулец меў права выступаць за зборную Тунісу. І такая магчымасьць была скарыстаная, бо Схіры быў выкліканы да складу алімпійскай зборнай Тунісу. У нацыянальнай зборнай гулец дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірану (1:0) 23 сакавіка 2018 году. У складзе зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2018 году, які ладзіўся ў Расеі[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads