Эндру Фішэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эндру Фішэр
Remove ads

Эндру Фішэр (29 жніўня 1862, Кросгаўз, Шатляндыя — 22 кастрычніка 1928, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лейбарыст, пяты прэм’ер-міністар краіны, займаў пасаду тры разы. Пад ягоным кіраўніцтвам у 1910—1913 гадох была завершана велізарная заканадаўчая праграма, якая зрабіла яго, разам з прэм’ерам-пратэкцыяністам Альфрэдам Дыкінам, адным з заснавальнікаў заканадаўчай структуры новай нацыі. Спадчына рэформаў ўрада Фішэра й разьвіцьцё дзяржавы працягнуліся й пасьля рознагалосьсяў, якія ўзьніклі ў Першую сусьветную вайну й падчас аб’явы Ўільямам Г’юзам поўнай вайсковай павіннасьці.

Хуткія факты 5-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі, Асабістыя зьвесткі ...
Thumb
Эндру Фішэр
Remove ads

Біяграфія

Эндру Фішэр нарадзіўся ў сям’і Робэрта Фішэра й Джэйн Гарвін і быў адным зь сямі дзяцей у сям’і. Ягоны бацька працаваў на шахце, а ў 1863 годзе быў адным з заснавальнікаў каапэратыўнай крамы. Эндру Фішэр у асноўным займаўся саманавучаньнем у бібліятэцы, якую дапамагла заснаваць крама бацькі. Ён наведваў вячэрнюю школу й у 10 гадоў пачаў працаваць на шахце. У 17 гадоў яго абралі сакратаром мясцовай прафзьвязнай арганізацыі. У 1885 годзе ён іміграваў у Кўінзлэнд, дзе доўгі час працаваў на шахтах па здабычы вугалю й золата. У 1891 годзе ён стаў прэзыдэнтам шахтарскай асацыяцыі й палітычнай арганізацыі працоўных, якая была мясцовым аддзяленьнем лейбарысцкай партыі. У 1901 годзе Фішэр ажаніўся з Маргарэт Ірвін, у іх нарадзілася шэсьць дзяцей. У 1911 годзе ў Вялікабрытаніі ён наведаў родныя мясьціны, дзе яго сустракалі як героя.

Пасьля завяршэньня палітычнай кар’еры ён стаў у 1916 годзе камісарам, які прадстаўляюў Аўстралію ў Лёндане. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Джорджа Рэйда й прабыў на пасадзе 5 гадоў. Пасьля гэтага Фішэр вярнуўся ў Аўстралію, дзе быў сустрэты сваімі прыхільнікамі, якія хацелі працягу ягонай палітычнай кар’еры. Аднак Фішэр пераехаў у Лёндан.

Remove ads

Прэм’ер-міністар

Фішэр тройчы станавіўся прэм’ер-міністрам і ўсе тры разы ён таксама быў скарбнікам краіны. Першы раз ён стаў міністрам пасьля сыходу ў адстаўку пратэкцыянісцкага ўрада Альфрэда Дыкіна, і сышоў з пасады пасьля ўзмацненьня кааліцыі Дыкіна й Джозэфа Кука нягледзячы на тое, што генэрал-губэрнатар не падпісаў адстаўку.

Другі раз Фішэр стаў прэм’ер-міністрам пасьля перамогі лейбарысцкай партыі на чацьвёртых ўсеагульных выбарах (43 месца з 75 у палаце прадстаўнікоў і 23 з 36 — у Сэнаце). Фішэр здолеў застацца ў офісе на ўвесь тэрмін. Актыўная заканатворчая праграма ў гэты час ўключала стварэньне Commonwealth Bank, пашырэньне Вярхоўнага суда, вызначэньне сталіцы ў Канбэры. У сацыяльным пляне былі ўведзеныя кампэнсацыі працоўным і дэкрэтны адпачынак для жанчынаў, праведзена лібэралізацыя пэнсіяў праз узрост і інваліднасьць.

У 1913 годзе зь перавагай у адно месца, перамогу ў выбарах атрымалі лібэралы. Прэм’ер-міністрам стаў Джозэф Кук, а Эндру Фішэр ўзначаліў афіцыйную апазыцыю. На наступных выбарах, у верасьні 1914 году, ён зноўку стаў прэм’ер-міністрам. У гэты час ужо ішла вайна й Фішэр абяцаў, што Аўстралія будзе падтрымліваць Аб’яднанае Каралеўства «да апошняга чалавека й да апошняга шылінга». 27 кастрычніка 1915 году ён быў вымушаны пакінуць пасаду праз праблемы са здароўем. Ягонае месца заняў ягоны намесьнік Ўільям Морыс Г’юз.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads