Эрнанэс
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андэрсан Эрнанэс дзі Карвальлю Віяна Ліма (па-партугальску: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нар. 29 траўня 1985 году) — былы бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі. Эрнанэс мог згуляць на ўсялякай пазыцыі ў паўабароне. Ён вядомы сваёй тэхнікай, а таксама адзначаўся ахайным і спраўным валоданьнем мячом, з магчымасьцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі[4].
Remove ads
Кар’ера
У дарослым футболе Эрнанэс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога зьяўляецца. Разам з клюбам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе гулец стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадох уваходзіў у сымбалічную зборную чэмпіянату.
6 жніўня 2010 году «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход гульца ў «Ляцыё»[5]. Эрнанэс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Ляцыё» пры гэтым выклаў 11,1 млн эўра за гульца. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».
31 студзеня 2014 году Эрнанэс падпісаў 4,5-гадовы кантракт зь мілянскім «Інтэрам», які будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2018 году[6].
У сваім першым матчы за зборную Бразыліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.
Remove ads
Дасягненьні
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2007, 2008
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016
Бразылія:
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads