Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнст Тэ́адар Амадэ́й Го́фман (па-нямецку: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсбэрг — 25 жніўня 1822, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку. Псэўданім як кампазытара — Яганэс Крайсьлер (ням. Johannes Kreisler).
Адзін з галоўных майстроў эўрапейскай рамантычнай прозы. Служыў на розных чыноўніцкіх пасадах у Ляйпцыгу, Дрэздэне, Бамбэргу, Бэрліне. У 1809 дэбютаваў апавяданьнем «Рыцар Глюк». Аўтар «Фантастычных п’есаў у манеры Калё» (т. 1—4; 1814—1815 гг.), літаратурных казак «Залаты гаршчок» (1815 г.), «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» (1819 г.), «Прынцэса Брамбіла» (1821 г.), «Майстар Блыха» (1822 г.), празаічнага цыклю «Сэрапіёнавы браты» (т. 1—4; 1819—1821 гг.), раману «Жыцьцёвыя погляды ката Мура» (1820—1822 гг.) і інш.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Казку «Курдупель Цахэс», апавяданьні «Рыцар Глюк», «Дон Жуан» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха, казку «Шчаўкунок, або Мышыны Кароль» — Алесь Сачанка.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads