Эрэбру

горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрэбру
Remove ads

Эрэбру (па-швэдзку: Örebro) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у ляндскапе Нэрке, адміністрацыйны цэнтар лэну Эрэбру й аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 115 765 чалавек (шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швэцыі).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква Санкт Нікалаічурка

У XIII стагодзьдзі Эрэбру атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1260-х гадох, прыкладна на тым месцы дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартэцыя, якая ў XIV стагодзьдзі была перабудаваная ва ўмацаваны замак. У тым сама стагодзьдзі пры кляштары Панны Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагодзьдзі горад становіцца месцам правядзеньня шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру й у XIX стагодзьдзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Ангельшчынай і Расеяй, накіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадох у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўнівэрсытэту, які ў 1977 становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 — унівэрсытэтам.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Ваданапорная вежа «Грыб»
  • Замак Эрэбру (XIII стагодзьдзе)
  • Царква Санкт Нікалаічурка (Сьвятога Мікалая, XIII стагодзьдзе)
  • Музэй пад адкрытым небам Вадчопінг (старыя будынкі з Эрэбру)
  • Музэй лэну Эрэбру
  • Ваданапорная вежа «Грыб» (па-швэдзку: Svampen)
  • «Пятнаццаць мэтраў гісторыі» — пятнаццацімэтровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая разьмешчана перад статуяй Карла XIV Югана, вышыня якой таксама 15 мэтраў.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Эрэбрусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads