Эса
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́са — рака ў Беларусі, у басэйне Дзьвіны. Цячэ ў Крупскім раёне Менскай вобласьці і Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 84 км. Плошча вадазбору 1040 км². Выдатак вады ў вусьці 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Красналукі.
Remove ads
Назва
Назва ракі, відаць, паходзіць ад балцкага слова еsе — 'брод'.
Асноўныя прытокі
- Правыя: Дзяражанка, Байна, Сьвядзіца
- Левыя: Бярэшча
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Двара Пярэсікі Крупскага раёну, упадае ў Лепельскае возера з поўдня, за 1 км на паўднёвы захад ад места Лепеля.
Даліна ў асноўным трапэцападобная. Яе шырыня ў верхняй плыні 2—3 км, ніжэй — да 1 км, месцамі — да 6 км. Абалона двухбаковая, у верхняй і сярэдняй плыні шырынёй 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5—1 км. Рэчышча ў верхняй плыні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае. Шырыня яго ў верхняй плыні 2—5 м, у сярэдняй — 5—12 м, у ніжняй — 10—12 м.
Разводзьдзе звычайна праходзіць з 3-й дэкады сакавіка да канца траўня. Працягласьць разводзьдя каля 55 дзён[1].
Рэльеф
Працякае ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Вушацка-Лепельскага ўзвышша. Вадазбор — слабаўзгорыстая раўніна. Берагі стромкія і абрывістыя, няўстойлівыя, часта сустракаюцца асыпкі.
Расьліннасьць і азёрнасьць
Найбольш прыгожая мясьціна на рацэ каля вёскі Забаеньня, што раскінулася на правым беразе. Пераважаюць іглічныя лясы, якія пакрываюць у асноўным ніжнюю частку вадазбору. Яны займаюць абодва берагі ракі больш чым на 5 км. Балоты сустракаюцца галоўным чынам у верхняй і сярэдняй плыні, азёры пераважна ў нізоўі (найбольшыя Бярэшча і Акона).
Гісторыя
Многія стагодзьдзі Эса была ракой-працаўніцай, адным зь зьвёнаў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads