Эўгеніюш II (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўгеніюш II (па-лацінску: Eugenius PP. II), сьвецкае імя Эўджэніё Савэльлі (па-італьянску: Eugenio Savelli; ?, Рым — 27 жніўня 827) — папа рымскі з 8 чэрвеня 824 году па 27 жніўня 827 году.
Прэсьбітар царквы Сьвятой Сабіны, сын рымляніна Боэмунда. Быў абраны насуперак жаданьню рымскай арыстакратыі, але пры падтрымцы франскага караля Лётара I. Узамен падпісаў «Рымскую канстытуцыю», па якой фактычна станавіўся васалам імпэратара. Браў удзел у спрэчках пра абразашанаваньні.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads