Эўсэбію

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўсэбію
Remove ads

Эўсэбіё да Сылва Фэрэйра (па-партугальску: Eusébio da Silva Ferreira; eu'zɛβiu dɐ 'siɫvɐ fɨ'ʁɐiɾɐ; 25 студзеня 1942, Лаўрэнсу-Маркіш, Партугальскі Мазамбік — 5 студзеня 2014, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст мазамбіцкага паходжаньня, нападік. Вядомы сваімі выступамі за лісабонскую «Бэнфіку» й зборную Партугаліі. У складзе «Бэнфікі» згуляў 301 матч і забіў 317 галоў. За зборную Партугаліі згуляў 64 матчы й забіў 41 гол.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 1966 году. 11-разовы чэмпіён Партугаліі, пяціразовы ўладальнік Кубка Партугаліі, уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзона 1961—1962 гадоў, чэмпіён Паўночнаамэрыканскай футбольнай лігі.

Найлепшы футбаліст Партугаліі за пэрыяд 1954—2003 гадоў, найлепшы футбаліст Эўропы 1965 году, двухразовы найлепшы футбаліст Партугаліі (зьяўляецца першым уладальнікам), найлепшы бамбардзір чэмпіянату сьвету 1966 году, сяміразовы найлепшы бамбардзір чэмпіянату Партугаліі, трохразовы найлепшы бамбардзір Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік «Залаты бутцы» (зьяўляецца першым ейным уладальнікам). Займае дзявяты радок у сьпісе найлепшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС(en), шостае месца ў сьпісе найлепшых футбалістаў Эўропы XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС, дзясятае месца ў сьпісе найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі часопіса World Soccer, уваходзіць у сьпіс 100 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Placar, і ў сьпіс 50 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Guerin’Sportivo і Planète Foot, уваходзіць у сьпіс ФІФА 100, займае другое месца ў сьпісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Партугаліі за ўсе часы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads