Мапуту
сталіца Мазамбіку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мапу́ту (па-партугальску: Maputo, да 1975 году — Lourenço Marques) — сталіца Мазамбіку, знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны. Мапуту разьмешчана на ўзьбярэжжы аднаіменнай затокі ў вусьці ракі Тэмбе. Затока вельмі доўгая — 95 км і шырокая — 30 км. Колькасьць насельніцтва налічвае 1114 тыс. чалавек.
Мапуту — гэта вялікі порт Індыйскага акіяна. Вакол порта сканцэнтравана эканамічнае жыцьцё гораду. Асноўнымі таварамі, якія ідуць праз Мапуту, зьяўляюцца вугаль, бавоўна, цукар, хром, дрэва і іншыя. У горадзе ёсьць прадпрыемствы, якія вырабляюць цэмэнт, мэблю, ганчарныя вырабы, вырабы з гумы. Таксама ёсьць вялікае прадпрыемства, якое вырабляе алюмін.
Горад быў закладзены ў канцы XVIII стагодзьдзя пад назвай Lourenço Marques, у гонар партугальскага купца, які дасьледаваў гэтую тэрыторыю ў 1544 годзе. Хуткае разьвіцьцё гораду пачалося з 1895 году, калі праз горад прайшла чыгунка з Прэторыі. У 1907 годзе горад пераўтварыўся ў сталіцу Мазамбіку. Пасьля атрыманьня незалежнасьці назва гораду была зьменена на сучасную.
У Мапуту знаходзіцца Мазамбіцкі ўнівэрсытэт.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads