Юдэль Пэн
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юдэль Майсеевіч Пэн (5 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 1854 — 1 сакавіка 1937) — мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя.
Remove ads
Жыцьцяпіс

Ягуда Пэн нарадзіўся 24 траўня (5 чэрвеня) 1854 году ў горадзе Новааляксандраўск (цяпер Зарасай, Летува). Рана асірацеўшы, з 1867 году працаваў чаляднікам маляра ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 пераехаў у Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію майстэрстваў. Вучыўся ў Паўла Чысьцякова. Па заканчэньні Акадэміі (1886) жыў у Дзьвінску, Рызе.
У 1891 годзе пасяліўся ў Віцебску і праз год адчыніў там прыватную Школу маляваньня і жывапісу — першую ў Расеі габрэйскую мастацкую вучэльню. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ільля Мазель, Яхім Мінін, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давыд Якерсан, Яфім Мінін. Пазьней гадаванцамі гэтай школы сталі жывапісцы Масьленікаў, Кроль, Ціхановіч, Хрусталёў, Ахрэмчык, скульптары Азгур, Бембель, Селіханаў і пісьменьнік Васіль Быкаў[2].
У 1927 годзе Пэну было прысуджана званьне Заслужанага габрэйскага мастака.
Мастак быў забіты ў сваёй хаце ў Віцебску ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 году. Акалічнасьці забойства ня высьветленыя дагэтуль. Па вэрсіі тагачаснага расьследваньня, прычынай забойства быў напад з мэтай рабунку[3].
Пасьля сьмерці Пэна ў Віцебску была створаная яго галерэя жывапісу. Цяпер працы Пэна захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музэі і Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь.
1 сакавіка 2007 ў Віцебску ў гонар Юдаля Пэна была адкрытая мэмарыяльная шыльда на месцы дома, дзе ён жыў і працаваў з 1897 па 1937 гады.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads