Юзэф Адрыян Масальскі
(1726—1765) падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзэф Адрыян Масальскі (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны літоўскі (з 1754); падпалкоўнік пяцігорскі, генэрал-маёр (1754). Кавалер ордэна Белага Арла (1761).
Трымаў Гарадзенскае (з 1748), Берніцкае, Лазьдзейскае (з 1756), Прапойскае і Вісьліцкае староствы.
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзэфа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Ігнація Якуба, Яна Мікалая і Казімера Адрыяна.
Абіраўся паслом на соймы 1744, 1750, 1752 (ягоны маршалак), 1756, 1758, 1760, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1748 (ягоны маршалак). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфармаваньня дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, аднак заўчасная сьмерць перарвала ягоную кар’еру[2].
Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай (1730—1764), дачкой крайчага Марціна Мікалая Радзівіла. У шлюбе меў сына Ксавэрыя і дачку Алену Апалёнію.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads