Міхал Юзэф Масальскі
(пам. 1768) кашталян віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Юзэф Масальскі (каля 1700 — 26 студзеня 1768) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1726), ваявода амсьціслаўскі (з 1737), кашталян троцкі (з 1742) і віленскі (з 1744), гетман польны (1744—1762) і вялікі літоўскі (з 1762)[4].
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесьперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.
У часы бескаралеўя па сьмерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойму (1733). Падтрымліваў абраньне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.
У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбуналу, дзе бараніў іхныя правы ў спрэчках з Радзівіламі.
Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іхныя праекты рэформаў. У 1764 сфармаваў у Вялікім Княстве Літоўскім генэральную канфэдэрацыю, якая з дапамогай расейскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Прыняцьце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэньні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазьнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads