Юзаф Масальскі

(1800—1845) польскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзэф Масальскі (па-польску: Józef Massalski; 1800, в. Белічаны, Ігуменскі павет, цяпер Бярэзінскі раён — каля 1845) — польскі пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

3 роду Масальскіх, брат Эдварда Масальскага. Кандыдат філязофіі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1818). Служыў гувэрнэрам у Юльюша Славацкага ў Вільні. У 1823 годзе арыштаваны як чалец патаемнага студэнцкага таварыства філяматаў. За ўдзел у паўстаньні 1830—31 сасланы ў Сыбір.

Аўтар аповесьці «Яцак» (1823), зборніку «Паэзія» (Вільня, т. 1—2, 1827—28), у якіх адбілася беларуская тэматыка, папулярных баек, эпіграм, песень, у тым ліку «Далібог, скажу маме…», музыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка (1842).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads