Юкіё Місыма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юкіё Місыма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 1925 — 25 лістапада 1970) — японскі пісьменьнік, драматург.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гімназію, Такійскі ўнівэрсытэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п’ес, шматлікіх апавяданьняў, эсэ й публіцыстычных твораў. Сярод яго найлепшых раманаў — «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясеньні сьнег» (1968), «Храм Сьвітаньня» (1970) і іншыя. Вядомы таксама як рэжысэр, актор тэатру й кіно, дырыгент сымфанічнага аркестру, фатограф, спартовец (у сфэры бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасьці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасьцей і імпульсаў. Ягоныя творы перакладзены на многія мовы сьвету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для ягонай творчай манеры характэрны глыбокі псыхалягізм, парадаксальныя разважаньні й думкі, шакуючыя сюжэты й паводзіны пэрсанажаў, віртуознасьць стылю, спалучэньне традыцыяў эўрапейскага мадэрнізму й традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасьцей. Скончыў жыцьцё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасьля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads