Юліюш Бардах

польскі гісторык дзяржавы і права From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліюш Бардах
Remove ads

Юліюш Бардах (3 лістапада 1914 — 26 студзеня 2010) — польскі гісторык дзяржавы і права. Адзін з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў ХХ ст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

1914 г. — нарадзіўся ў Адэсе. Вучыўся ў гімназіі ва Ўладзімеры Валынскім. 1930-я — студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Вучыўся ў знакамітых гісторыкаў Стэфана Эгрэнкройца і Генрыка Лаўмянскага. 1938—1939 гг. — рэдактар віленскай вэрсіі газэты «Robotnik», актыўны сябра Польскай сацыялістычнай партыі. 1943—1945 гг. — афіцэр Арміі Людовай. 1945—1947 гг. — вайсковы аташэ Амбасады Польшчы ў Маскве. 1948 г. — абараніў доктарскую дысэртацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1983 г. — чалец Польскай Акадэміі Навук. Меў тытул доктара honoris causa. Адзначаны крыжам Вялікага Ордэна Адраджэньня Польшчы.

Remove ads

Творчасьць

Аўтар больш як 600 гістарычных публікацыяў. Сфэры зацікаўленасьці вельмі шырокія — гісторыя права, гісторыя ВКЛ, гісторыя парлямэнтарызму.

Выбраныя працы

У 2002 г. выйшаў зборнік артыкулаў Юліюша Бардаха ў перакладзе на беларускую мову пад абагульненай назвай «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» ў сэрыі «Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads