Юрай Мігаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рай Мі́гаш (па-славацку: Juraj Migaš; 13 чэрвеня 1957, Прашаў — 30 жніўня 2015) — чэхаславацкі і славацкі дыплямат, колішні амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.
Remove ads
Біяграфія
У 1976—1983 навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГІМО). У 1985 атрымаў доктарскую ступень на факультэце права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1997 наведваў курсы для дыпляматаў у Вэстмінстэрскім ўнівэрсытэце ў Лёндане.
У 1981 пачаў працу ў Міністэрстве замежных справаў Чэхаславаччыны. У 1983—1988 — аташэ й трэці сакратар амбасады Чэхаславаччыны ў Бэрліне, пазьней у Міністэрстве замежных справаў узначаліў аддзел Цэнтральнай Эўропы. Пасьля падзеньня камунізму цягам году працаваў другім сакратаром у амбасадзе Чэхаславаччыны ў Польшчы, пасьля першым сакратаром у Швэцыі, дзе знаходзіўся да абвяшчэньня незалежнасьці Славаччыны. У 1994 у Польшчы стаў павераным у справах. У 1994—1995 — галава аддзелу суседніх дзяржаваў і краінаў CEFTA. У 1998 стаў на чале славацкай місіі ў АБСЭ. У 2005—2009 — амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.
Брат Ёзэфа Мігаша, колішняга сьпікера парлямэнту Славаччыны (1998—2002)[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads