Ёзэф Мігаш

славацкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзэф Мігаш
Remove ads

Ёзэф Мі́гаш (па-славацку: Jozef Migaš; нар. 7 студзеня 1954, Пушаўцэ, Чэхаславаччына) — славацкі палітык і дыплямат, былы сьпікер Народнай Рады (1998[1]—2002) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны разам зь Мікулашам Дзурындам (1998—1999). Амбасадар Славаччыны ў Беларусі (2016—2020).

Хуткія факты Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ў Беларусі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў базавую школу ў Хмеляве (1960—1969), гімназію ў Прашаве (1969—1973), аддзяленьне навуковага камунізму філязофскага факультэту Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (1973—1978).

У 1978—1979 працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцах. Па сканчэньні асьпірантуры Кіеўскага ўнівэрсытэту (1979—1982) быў выкладчыкам у Вышэйшай палітычнай школе пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славаччыны (1982—1986). У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Пэтэра Вэйса ў Партыі дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1993—1995 — памочнік амбасадара, 1995—1996 — надзвычайны і ўпаўнаважаны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне.

У 1996—2001 узначальваў Партыю дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1998—2002 — сьпікер Народнай Рады разам зь Мікулашам Дзурындам. У 2009[2]—2014 — амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі. 2 лютага 2016 року прызначаны амбасадарам Славаччыны ў Беларусі. Склаў паўнамоцтвы 13 траўня 2020 року за ўдзел у парадзе ў Менску 9 траўня бяз згоды Міністэрства замежных справаў Славаччыны.

Remove ads

Сям’я

Зьяўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга амбасадара ў Вугоршчыне[3].

Жанаты, мае чацьвярых дзяцей.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads