Юрай Янашык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юра́й Я́нашык (па-славацку: Juraj Jánošík, вымаўляецца ˈjuraj ˈjaːnɔʃiːk, па-польску: Jerzy Janosik, па-вугорску: Jánosik György ; хрышчаны 25 студзеня 1688 — 17 сакавіка 1713) — вядомы славацкі злачынец, герой шматлікіх легендаў і мастацкіх твораў, дзе ягоны вобраз значна міталягізаваны. З XIX стагодзьдзя Янашык стаў сымбалем супраціву прыгнёту ня толькі на поўначы каралеўства Вугоршчына (цяперашняя Славаччына), але таксама й сярод гураляў і палякаў з Падгальля. Падчас антынацысцкага паўстаньня ў Славаччыне імя Янашыка насіла адна з партызанскіх групаў.

Remove ads
Жыцьцяпіс

Юрай Янашык нарадзіўся ў вёсцы Церхава пад Габсбурскай манархіяй (цяпер у раёне Жыліна) у сям’і Марціна Янашыка і Ганны Чышнікавай. Ахрышчаны ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Варыне, хроснымі бацькамі Юрая сталі Якуб Мэр’яд і Барбара Крыштафікава. Меў старэйшую сястру Барбару і малодшых братоў Яна, Марціна і Адама[1].
У пятнаццацігадовым узросьце далучыўся да куруцкіх паўстанцаў. Пасьля паразы пад Трэнчынам быў прызваны ў габсбурскае войска[2]. Увосень 1710, служачы ахоўнікам у Бітчы, дапамог уцячы вязьню Томашу Вугарчыку[3], зь якім яны стварылі бандыцкую ватагу. Пасьля выхаду Вугарчыка Янашык стаў яе аднаасобным правадыром[4]. Банда дзейнічала пераважна ў паўночна-заходняй Вугоршчыне (цяперашняя Славаччына), уздоўж ракі Ваг між Важцам і Віхаднай[5], хоць часам даходзілі нават да Польшчы і Маравіі[2]. Па большай частцы іхнімі ахвярамі станавіліся заможныя купцы. Пад даводзтвам Янашыка банда цьвёрда прытрымлівалася прынцыпу не забіваць сваіх ахвяраў; аднойчы яны дапамаглі выпадкова параненаму сьвятару[5]. Таксама часткова мае пацьверджаньне легенда пра тое, што яны дзяліліся нарабаваным дабром зь бедакамі[5].
Увосені 1712 Янашык быў схоплены, аднак праз пэўны час адпушчаны з грахаўскага маёнтку[6]. Увесну 1713 ізноў арыштаваны ў маёнтку свайго сябра Вугорчыка ў Кленаўцы[7][8]. Паводле легенды, яго схапілі ў карчме Томаша Вугорчыка, калі ён пакаўзнуўся на гарошынах, кінутых яму пад ногі здрадніцай.
Суд над ім адбываўся ў Ліптаўскім Сьвятым Мікулашы 16—17 сакавіка 1713 року. Ён атрымаў сьмяротны вырак, аднак дакладная дата яго выкананьня невядомая. Паводле легенды, якая стала прапагандавацца ў XIX стагодзьдзі, яго падчапілі левым бокам на крук і такім чынам пакінулі паміраць. Гэты спосаб забойства ўжываўся ў дачыненьні да завадатараў ватагаў[5]. Аднак існуюць таксама зьвесткі, што ён быў павешаны[7].
Remove ads
Памяць
У 1947 року ў Чэхаславаччыне была выдадзеная дзьвюхкронавая манэта з партрэтам Янашыка[9].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads