Юры Гетаўтавіч
(XV ст.) староста браслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Гетаўтавіч (? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста браслаўскі (1452).
Яго сын называў сябе «Вішнеўскім вотчыньнікам».
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgius Gottoltowycz (13 ліпеня 1443 году)[2], Juszko Gethowtowicz (23 красавіка 1452 году)[3].
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гетаўта гербу «Копач». Меў брата Дорга.
У 1443 годзе засьведчыў дакумэнт сьвірскага князя Яна Грыга. У 1452 годзе быў старостам браслаўскім.
Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Юрыя.
24 чэрвеня 1468 і 22 траўня 1478 году яго ўдава разам з сынам зрабілі ахвяраваньне на касьцёл у Крэве[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads