Гетаўт (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гетаўт (Геталт, Гетальд, Гецольд, Гецоўд, Гітаўт, Кіталт, Кетаўт, Гатаўт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Кеталд або Гетальд, пазьней Катальда або Катаўда (Ketold, Getoldus[1][2][3], Cataldo[4], Cataudo[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[7] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[8], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гетаўт складаецца з асноваў -гед- (-гад-, -гід-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[9], германскага þeudo[10] 'род, народ'[11]. Такім парадкам, імя Гетаўт азначае «ганарысты род»[12]. Адзначалася старажытнае германскае імя Theotgit (Theot-git)[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gacołt (Gaczołt, Kiecołt[14], Gicołt, Giczołt)[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Getawt[16], cum Gethowoth[17], Getowd[18], Gethawoth[19] (2 кастрычніка 1413 году); Gettoth (16 і 21 чэрвеня 1409 году)[20]; Кгетолту чоловекъ Еибутъ (1440—1492 гады)[21]; Georgio Gottoltowycz (13 ліпеня 1443 году)[22]; Dorgys Gethowthowycz (2 лістапада 1449 году)[23]; Juszkone Gethowtowicz (23 красавіка 1452 году)[24]; именья отчины пани Моньковое Кгетовътовича (18 чэрвеня 1482 году)[25]; Окушъку Калениковичу… Брату его Кгетовъту (12 кастрычніка 1488 году)[26]; domino Pyethkone Gyethowthowycz (15 траўня 1489 году)[27]; Кгетовть Калениковичъ (24 траўня 1497 году)[28]; undecem homines videlicet Narko Kitoltowicz (17 лістапада 1502 году)[29]; Кгетовту Калениковичу (5 ліпеня 1513 году)[30]; до наместника стоклишского Кгетовта (5 лютага 1514 году)[31]; Кгетовтъ Каленикович (26 кастрычніка 1514 году)[32]; Кгетовт Колениковичъ (13 студзеня 1517 году)[33]; земли пустыхъ у Ясвоинском волости в Лякове… Кгетовтовщину (30 траўня 1517 году)[34]; Мацъко Кгетовътовичъ[35], Кгетовътъ[36], Римъко Кгитовтовичъ[37] (1528 год); земля Петрова, Петрашова Кгетовтовича (12 жніўня, 14 верасьня і 30 кастрычніка 1529 году)[38]; панъ Томко Кгетовтовичъ (5 сакавіка 1533 году)[39]; панъ Томъко Кгетол[ъ]товичъ (7 сакавіка, 27 сакавіка, 30 красавіка, 8 траўня, 11 траўня, 28 траўня, 11 чэрвеня, 13 чэрвеня, 22 чэрвеня, 25 чэрвеня, 10 жніўня, 15 жніўня, 19 жніўня, 30 жніўня, 31 жніўня, 15 кастрычніка 1533 году, 31 жніўня 1534 году, 17 ліпеня 1535 году)[40]; Томъко Кгетолтъ (29 траўня 1539 году)[41]; Миколай Кетовтович (Кгетовтович) (12 траўня 1533 году)[42]; Кгетол(ъ)това [городъня] (1545 год)[43]; панъ Александро Кгетолтъ (3 жніўня 1546 году)[44]; а Олександро Кгетолтъ (7 верасьня 1549 году)[45]; земенин Полоцкий Александро Кгетолтъ, брат того Александров, Матфей Кгетолтъ, Матфей Томкович Кгетолтъ (Полацкая рэвізія 1552 году)[46]; земян господарских земли Жомоитъское волости веленское Оршули Станиславовны Кгедтовтовича Балтромеевои Миколаевича Довкъша (8 лістапада 1591 году)[47]; року 1578… у Баркулабове переставилася пани Марья Кгитовтовна, городничая полоцкая (Баркулабаўскі летапіс)[48]; Giecołd (1621 год)[49]; Getoldus tertius filius Laurentij (1641 год)[50]; Maciey Gatowtt… Maciey Gatowt (20 кастрычніка 1655 году)[51]; Maciej Giecołd… Mikołaj Giecołd Steckiewicz… Mateusz Giecołd Steckiewicz[52], Jan Giecołd[53], Ród Giecowdów i Niewiarów: p. Tomasz Giecowd[54] (1690 год); Antoni Gietowtt (1763 год)[55]; Parafia kormiałowska… Giecołdowicze[56], droga do Gietowdowicz w. jm. pana Kozokowskiego na Dewołgowicze[57] (1784 год); Olexandro Gietolt (13 сакавіка 1793 году)[58].
Remove ads
Носьбіты
- Гетаўт († па 1413) — літоўскі баярын, меў сыноў Юрыя і Дорга
- Гетаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Гетаўт — намесьнік стаклішкаўскі, які ўпамінаецца ў 1514 годзе
- Гетаўт Каленікавіч (да 1474 — па 1528) — полацкі баярын, сын кіеўскага баярына Каленіка Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча; меў сыноў Томку, Аляксандра і Мацьвея, дачок Марыю і Данімітру
- Мацка Гетаўтавіч — суміліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рымка Гітаўтавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Гетаўтавіч — прыстаў Радунскай воласьці, які ўпамінаецца ў 1533 годзе
- Гетаўт — баярын Менскага павету, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
- Таміла Гетаўтаўна — літоўская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1545 годзе[59]
- Гецольд — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
Гетаўты і Гецольды — літоўскія шляхецкія роды[60].
Гецолты (Giecołt) гербу Станкевіч — літоўскі шляхецкі род з Гарадзенскага павету[61].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Гетаўцішкі ў Жамойцкім старостве і Гецолдавічы ў Ковенскім павеце[62].
На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Гетаўты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads