Юры Гіль

беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Гіль
Remove ads

Ю́ры Пятро́віч Гіль (1942, засьценак Вашунава, Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці — 2008, Вільня, Летува) — беларускі грамадзкі дзяяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 року вярнуўся ў Менск, працаваў у арганізацыі «Ведах». У час Перабудовы узначаліў Менскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасьля, пераехаў у Вільню, дзе стварыў Таварыства беларускае мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, кіраўніком якога заставаўся да канца жыцьця (2008).

Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён).

Вядомы актыўнай дзейнасьцю па мэмарыялізацыі памяці дзеячоў беларускага адраджэньня, а таксама заснаваньнем Беларускага этнаграфічнага музэю ў Вашунаве (цяпер не існуе).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads