Юры Казіятка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Васі́льевіч Казія́тка[1] (нар. 1964, Берасьце, цяпер Беларусь) — беларускі журналіст, тэлевядучы, дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Трэці[2] кіраўнік «Сталічнага тэлебачаньня» (2005—2018), сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (2012—2016), кіраўнік агенцтва «Менск-Навіны» (з 28 жніўня 2018 году). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і галоўнай узнагароды конкурсу «Тэлевяршыня» (2005), кавалер ордэна Пашаны (2016).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў з адзнакай Курганскую вышэйшую вайскова-палітычную авіяцыйную вучэльню. Працаваў сакратаром камітэту камсамолу, памочнікам начальніка палітаддзелу па камсамольскай рабоце, ваенным журналістам: карэспандэнтам шматтыражкі, начальнікам аддзелу навінаў газэты Ціхаакіянскага флёту Расеі, начальнікам аддзела інфармацыі вайсковай тэлерадыёстудыі ў Беларусі. Працаваў тэлевядоўцам інфармацыйнае праграмы на тэлеканале «Ўсход-ТБ» (г. Уладзівасток, Расея). У пачатку 1990-х гадоў звольніўся з Узброеных сілаў Расеі.
Прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай па спэцыяльнасьці «Міжнародныя адносіны».
Рыхтаваў праграму «Арсэнал» на ВаенТБ. Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадзка-палітычнае праграм «Тэма дня», «Панарама» па суботах у Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква-Менск» на тэлеканале «Расея», галоўным рэдактарам службы навінаў тэлеканалу «АНТ» (аўтарам і вядоўцам дакумэнтальнага цыклу «Найноўшая гісторыя Беларусі», гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генэральным дырэктарам закрытага акцыянэрнага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».
Прызначаны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня. Быў сябрам Пастаяннае камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнае бясьпецы.
Са сьнежня 2005 да 6 лютага 2018 гг. — генэральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне». Вёў аўтарскую праграму «Палітыка». У чэрвені 2018 году прызначаны намесьнікам дырэктара па разьвіцьці агенцыі «Менск-Навіны». 28 жніўня 2018 году заняў пасаду кіраўніка агенцтва «Менск-Навіны»[3]. 13 лістапада 2018 году ў Віскулях (Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) стаў сузаснавальнікам Клюбу кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расеі[4].
Remove ads
Санкцыі ЭЗ
Юры Казіятка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік тэлеканалу «СТБ»[5]. Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году, перадача «Карціна сьвету», аўтарам і вядоўцам якой быў Казіятка, «зьяўляецца інструмэнтам дзяржаўнае прапаганды, якая падтрымлівае й апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнае апазыцыі і грамадзянскае супольнасьці. Дэмакратычная апазыцыя й грамадзянская супольнасьць сыстэматычна асьвятляюцца нэгатыўна й зьневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю. Казіятка быў асабліва актыўны ў гэтых адносінах пасьля разгону мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 году й наступных акцыяў пратэсту»[6][7].
Remove ads
Узнагароды
28 верасьня 2016 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджаньні Казіяткі ордэнам Пашаны «за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны, заслугі ў разьвіцьці заканадаўства і парлямэнтарызму»[8]. 7 кастрычніка 2016 году адбылося ўручэньне ўзнагароды ў авальнай зале Дома ўраду ў Менску[9].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads