Юры Лавец

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Лавец (нар. 11 ліпеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Менск», дзе з 2013 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Менска», але гэтак і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Тарпэда»[3], дзе замацаваўся ў першым складзе. У сьнежні 2016 году перайшоў у «Тарпэда» на рэгулярнай аснове. У сэзоне 2017 году прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 году «Тарпэда» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, аднак паўабаронца праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону, пазьней пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць берасьцейскага «Дынама» (1:1).

У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Чысьць», дзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[4]. У пачатку 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу». У якасьці гульца пачатковага складу дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У студзені 2020 году перайшоў у швэдзкі клюб «Эскільстуна»[5]. Пасьпеў згуляць за каманду ў Кубку Швэцыі, а ў красавіку 2020 году праз прыпыненьне чэмпіянату Швэцыі вярнуўся ў «Арсэнал», дзе зноў стаў гульцом асновы. У пачатку 2021 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але бясшчасна[6] і ў выніку пачаў сэзон 2021 году ў «Арсэнале».

У ліпені 2021 году пакінуў «Арсэнал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2021 году падоўжыў пагадненьне з мазырскім клюбам[8]. У лістападзе 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Славію»[9].

У лютым 2023 году стаў гульцом «Гомля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў гомельскі клюб[11] і хутка далучыўся да расейскага «Спартака» з Кастрамы[12]. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 году[13]. У лютым 2024 году вярнуўся ў койданаўскі «Арсэнал»[14], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У другой палове сэзону стаў капітанам каманды, а пасьля сэзону вывучаў розныя варыянт разьвіцьця кар’еры, пастанавіўшы сабе застацца ў койданаўскім клюбе[15].

Міжнародная

31 траўня 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць зборнай Расеі (0:7).

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads