Юры Назаранка
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Генадзевіч Назаранка (нар. 17 красавіка 1976, Слонім, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі вайсковы дзеяч рэжыму Лукашэнкі. Першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, генэрал-маёр з 2020 году. Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 красавіка 1976 года ў Слоніме Гарадзенскай вобласьці. Бацька — афіцэр, служыў у вайскова–паветраных сілах. Сям’я пераяжджала разам з бацькам па розным кропкам былога Савецкага Саюзу, а пасьля распаду СССР вярнулася ў Беларусь.
У 1997 годзе скончыў факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Па яго заканчэньні быў разьмеркаваны ў 1-ю роту 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня(en) (вайсковая часць 3214), камандаваў ротаю разьведкі спэцыяльнага прызначэньня, быў начальнікам штаба 1-га батальёну, камандзірам 3–га батальёну спэцыяльнага прызначэньня гэтай воінскай часьці. У 1998 годзе прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаваньні на права нашэньня крапавага бярэту[1].
З 2007 па 2009 год навучаўся на камандна-штабным факультэце Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2009 году стаў першым намесьнікам камандзіра часьці — начальнікам штабу вайсковай часьці 5526 у Берасьці.
З сакавіка 2010 году па кастрычнік 2014 году служыў у розных падразьдзяленьнях Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку 2014 году прызначаны камандзірам Спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня, у лютым 2016 году — камандзірам спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня(en): 16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую часьць 3032 у складзе 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня(en). Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРа Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы[2].
З сакавіка 2018 году кіраваў штабам Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[3]. 15 кастрычніка 2019 году прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — камандуючым унутранымі войскамі[4]. 18 чэрвеня 2020 году Назаранку прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёру. 19 лістапада 2020 году прызначаны першым намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі[5].
Назаранка кіраваў унутранымі войскамі, якімі ажыцьцяўлялася беспрэцэдэнтна жорсткае здушэньне мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году[6].
Remove ads
Узнагароды
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[7][8]. 29 верасьня 2020 году Назаранка быў дададзены ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[9] й Канады[10].
2 кастрычніка 2020 году Назаранку ўнесьлі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША й Чорны сьпіс Эўразьвязу[11][12]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў ЗША было адзначана, што Назаранка нясе адказнасьць за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты ў Беларусі: кіраўнік унутраных войскаў МУС, ён знаходзіўся на перадавой, здушая права на мірны пратэст, а таксама публічна падзякаваў вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў разгоне пратэстаў і журналістаў у Менску[11]. Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] пры ўвядзеньні санкцыяў адзначыла, што Назаранка як намесьнік міністра ўнутраных справаў і камандуючы ўнутранымі войскамі адказны за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць МУС, у прыватнасьці ўнутраныя войскі пад яго камандаваньнем, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў, застаўшыся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі ў якасьці першага намесьніка міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі[13].
13 кастрычніка 2020 году да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучылася Швайцарыя[14][15], 20 лістапада — Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[16].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads