Юры Радзівіл (ваявода наваградзкі)
(1721—1754) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Радзівіл (4 лютага 1721, Зьдзецел Наваградзкага ваяводзтва — 13 сьнежня 1754) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (з 1746).
Трымаў Любашанскае і Наваградзкае староствы.
Remove ads
Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы наваградзкага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштапа, Альбрэхта і Станіслава.
Навучаўся ў піярскім «Калегіюм Нобіліюм» у Варшаве. Ягонай палітычнай кар’еры спрыяў Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька». Абріаўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1744.
У 1744 зрабіўся палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысьціяна.
Ажаніўся з Салямэяй Ганнай Сапяжанкай. Не пакінуў нашчадкаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads