Станіслаў Радзівіл
(1559—1599) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Радзівіл (12 траўня 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасаў) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).
Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтар — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 годзе браў удзел у заснаваньні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.
Remove ads
Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Юрыя, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Навучаўся ў Нясьвіжы, Ляйпцыгу, вандраваў у Італію, Гішпанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моваў. У 1574 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1580—1581 гадох на чале ўласнага аддзелу браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касьцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.
У шлюбе э Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крыстыну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштапа і Альбрэхта Станіслава[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads