Брацлаўскае ваяводзтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брацлаўскае ваяводзтва
Remove ads

Брацлаўскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Брацлаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».

Ваяводзкая харугва была шэрага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].

Гісторыя

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падольле)[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводзтва перанесьлі з Брацлава ў Віньніцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Падзялялася на два паветы: Віньніцкі і Брацлаўскі (апошні сладаўся зь дзьвюх частак уласна Брацлаўскай i Зьвянігарадзкай). У канцы XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтар — Гранаў) і Зьвянігарадзкі паветы[1].

Ваяводзкі соймік праходзіў у Віньніцы. Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Дадатковыя зьвесткі

  • На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводзтва нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаярэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага.[2]

Заўвагі

  1. ст.-бел. Воеводство Брацлавское; лац. Palatinatus Braclaviensis, польск. Województwo bracławskie

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads