Юшкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́шкавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Смольгава.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Юшкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Юшкавічы. 21 кастрычніка 1924 году перайменаваны ў Смольгаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Смольгава. 2 студзеня 1925 году сельсавету вярнулі ранейшую назва, цэнтар — вёска Юшкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі.
Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. У 1971 годзе скасаваны хутары Камяжышча і Яромічы[1].
19 чэрвеня 2009 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Юшкавічы ў вёску Смольгава[2].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1332 чалавекі[3], зь іх 94,7% — беларусы[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads