Ягор Траякоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Траякоў (нарадзіўся 24 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля».
Remove ads
Кар’ера
Зь дзяцінства пачаў займацца футболам у сыстэме «Гомля», прайшоўшы цераз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 году пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Улетку 2015 году, пасьля таго як празь фінансавыя цяжкасьці з «Гомля» сышлі асноўныя гульцы, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу супраць гарадзенскага «Нёману» (0:1). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сэзоне 2016 году заставаўся гульцом першай адзінаццаткі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, але сам значную колькасьць матчаў прапусьціў праз пашкоджаньні. У першай палове 2017 году быў асноўным абаронцам дружыны ў Найвышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў праз траўмы і не зьяўляўся на полі да сканчэньня сэзону. У жніўні 2017 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам да канца 2019 году[5]. Сэзон 2018 году цалкам прапусьціў праз траўмы.
У сакавіку 2019 году, па акрыяньні, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[6], дзе быў гульцом асноўнага складу. У ліпені 2019 году пакінуў рэчыцкі клюб[7], а ў жніўні стаў гульцом «Смаргоні»[8]. У сьнежні 2019 году, па вяртаньні з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомлем» на адзін год[9]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[10].
У студзені 2021 году трэнаваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой неўзабаве склаў працоўную угоду[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клюбу. У студзені 2022 году скасаваў пагадненьне з клюбам[12]. У лютым 2022 году зноўку далучыўся да «Белшыны»[13]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчанаў, улучыўшы за сэзон 2022 году 5 галоў у брамы супеніркаў. У студзені 2023 году пакінуў бабруйскі клюб[14] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[15]. Па вяртаньні замацаваўся ў асноўным складзе каманды, але ў сэзоне 2024 году ўжо ўважаўся гульцом ратацыі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads