Ядвіга Бяганская
Беларуская пісьменьніца, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядзьві́га Язэ́паўна Бяга́нская (псэўданім: Ядвіга Рута; 29 лютага [ст. ст. 16 лютага] 1908, Верхневудзінск, Забайкальская вобласьць Расейскай імпэрыі, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Менск, Беларусь) — беларуская пісьменьніца (празаік), перакладніца[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька Язэп (Ёсіф) Вікенцевіч Бяганскі — машыніст паравозу, маці — Браніслава з Самковічаў, перасяленцы ў Сыбір. У 1922 року Бяганскія вярнуліся на Беларусь, у 1924 пераехалі ў Менск. У 1926 Ядвіга скончыла чыгуначную школу і паступіла на падрыхтоўчыя курсы да паступленьня ў ВНУ, а праз год пачала навучаньне на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыла ў 1930[1].
Настаўнічала ў Менску[1]. Выйшла замуж за паэта Аляксандра Сака. У 1930 ён быў упершыню арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў выпраўленчых працаў. 25 жніўня 1937 арыштаваны паўторна, а яшчэ праз два дні арыштаваны і бацька Ядвігі Язэп Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 арыштаваная і сама Бяганская; 4 студзеня 1938 асуджаная за «контрарэвалюцыйную агітацыю» і «неданясеньне пра шпіёнскую дзейнасьць мужа»[2] на 10 гадоў лягераў; сасланая на Калыму.
Вызваленая 6 лістапада 1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком М. Леберфарбам, зь якім пазнаёмілася ў лягеры. Жылі на Чукотцы. У 1948 ім дазволілі вярнуцца ў БССР, дзе яны пасяліліся ў Рэчыцы. Працавала настаўніцай. Рэабілітаваная ў 1954. Пасьля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала зь сям’ёй у Менск.
У 1956—1963 працавала рэдактаркай на Беларускім радыё[1]. Сябра СП СССР з 1957. З 1963 на пэнсіі.
Памерла ў Менску, пахаваная на Паўночных могілках.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютавала вершам «Каваль» у 1926 року[1] (часопіс «Малады араты» №12). З 1953 пачала выступаць як празаік. Аўтарка кніг для дзяцей «Далеко на Севере» (Магадан, 1954), «Жэнеў галубок» (Менск, 1958), «Сустрэча з морам» (Менск, 1962), «Зосіна зорачка» (Менск, 1965), «Кожны марыць стаць Калумбам» (Менск, 1968), «Над ракой Шушай» (Менск, 1977), «Нечаканая сустрэча» (Менск, 1978), «Сланечнікі» (Менск, 1980), «Ля самага сіняга мора» (Менск, 1982), «Сонцу і ветру насустрач» (Менск, 1988)[3], кнігі ўспамінаў «Моя Голгофа» (Койданава — Якуцк, 1997)[2].
Пераклала з польскай аповесьці Б.Ясенскага «Палю Парыж(pl)» (1932), Г.Мушынскай-Гофман(pl) «Вера і яе таварышы» (1965), Януша Корчака «Кароль Мацюсь Першы» (1970), Г.Бехляровай(pl) «Дом пад каштанамі» (1972), А.Багдая(pl) «Прыгоды маленькага Пінгвіна Пік-Пока(pl)» (1973), Элізы Ажэшкі «Хам» (1975), Д.Бянькоўскай(pl) «Самая доўгая ноч» (1976), Г.Паўшар-Кляноўскай(pl) «Нявыдуманыя гісторыі» (1976), Г.Ажагоўскай(pl) «Хлопчык шыварат-навыварат(pl)» (1978)[2]. Са славацкай — раманы Мілаша Крно «Я вярнуся жывы» (1960), Уладзімера Мінача(sk) «Жывыя і мёртвыя» (1961), К.Ярункавай(sk) «Брат маўклівага ваўка» (1976), Яна Грушоўскага(sk) «Яношак» (1980)[3]. З расейскай — К.Лявіцкай «Маліна» (Менск, 1931), Л.Вайсэнберга(ru) «Аповесьць пра нафту» (Менск, 1932), Якава Перэльмана «Цікавыя задачы» (Менск, 1932), Канстанціна Цыялкоўскага «На месяцы» (Менск, 1958)[2], Надзеі Калінінай «Дзіўныя каменьні» (1959)[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads