Якаб дэ ля Роз

швэдзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Якаб дэ ля Роз
Remove ads

Я́каб дэ ля Роз (па-швэдзку: Jacob de la Rose; нар. 10 кастрычніка 1989 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік швайцарскага клюбу «Фрыбург-Гатэрон».

Хуткія факты Якаб дэ ля Роз ...
Remove ads

Кар’ера

У 2010 годзе далучыўся да структуры клюбу «Лександ», у складзе якога дэбютаваў у наступным сэзоне ў другім дывізіёне чэмпіянату Швэцыі. Поруч з клюбам дамогся павышэньня да Швэдзкай хакейнай лігі, дзе ў сэзоне 2013—2014 гадоў згуляў 49 матчаў. На свой рахунак гулец паклаў 13 пунктаў. Яшчэ тры матчы нападнік правёў у плэй-оф. На той момант швэд быў ужо абраны на драфце НХЛ клюбу «Манрэаль Канадыенз» у другім раўндзе пад агульным 34 нумарам. За часам выступаў у «Лександзе» дэ ля Роз пасябраваў зь Філіпам Форсбэргам, поруч зь якім браў удзел у матчах юніёрскай зборнай Швэцыі.

У 2014 годзе далучыўся да клюбу фарм-клюбу «Гамільтан Бульдогс» з Амэрыканскае хакейнае лігі, але хутка быў выкліканы да асноўнага клюбу. Свой першы пункт зарабіў у матчы за «Манрэаль Канадыенз» у НХЛ у пятым матчы 12 лютага 2015 году. Перад сэзонам 2018—2019 гадоў у гульца выявіліся праблемы з сэрцам, пасьля чаго ў кастрычніку перайшоў да шэрагаў «Дэтройт Рэд Ўінгс». У сакавіку 2019 году зноўку выявіліся сэрцавыя праблемы, праз што швэду давялося правесьці некаторы час у шпіталі. У наступным месяцы ён прайшоў лекаваньне, каб выправіць сваю праблему з паскораным сэрцабіцьцём[3]. 6 лістапада 2019 году хакеіст быў абменены ў «Сэнт-Луіс Блюз» на Робі Фабры[4], але ў складзе новага клюбу амаль не гуляў. Праз год працягнуў супрацу з клюбам, але пасьля вярнуўся на радзіму ў клюб «Фэр’естад», дзе адразу здабыў тытул чэмпіёна краіны. 9 сакавіка 2022 году далучыўся да швайцарскага «Фрыбург-Гатэрону».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads