Якаў Бранштэйн
беларускі і жыдоўскі савецкі крытык і літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якаў Анатолевіч Бранштэйн (крыптанім: Я. Бр.; 10 лістапада 1897, Бельск, Гарадзенская губэрня, цяпер Падляскае ваяводзтва — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі і жыдоўскі савецкі крытык і літаратуразнавец[1][2]. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1914—1918 жыў у Варшаве. Удзельнік Грамадзянскай вайны[2]. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (горад Арол). Добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[1].
Пасьля дэмабілізацыі з 1921 году працаваў у рэдакцыі газэты «Орловская правда». У 1925 годзе скончыў літаратурны факультэт 1-га Маскоўскага ўнівэрсытэту; у 1926—1930 гадах вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве.
У 1930—1937 навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова ў МВПІ. У 1932—1937 быў адказным сакратаром СП БССР. Уваходзіў у рэдкалегію менскага часопісу «Штэрн»[3]. Сябра СП СССР з 1934 году[1]. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936 году.
Арыштаваны 6 чэрвеня 1937 году. Асуджаны ў кастрычніку 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 году[1].
Remove ads
Творчая дзейнасьць
Друкавацца пачаў у 1918 годзе[1][4]. Як крытык выступаў з 1925 году. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялягічных пазыцыяў[1]. Аўтар артыкулаў па тэарэтычных праблемах літаратуразнаўства, пра творчасьць А. Пушкіна, Д. Фурманава, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра[2], а таксама І. Харыка, З. Аксэльрода, Д. Бэргэльсона і іншых[3]. Пісаў на ідышы, беларускай і расейскай мовах[4].
Remove ads
Публікацыі
Аўтар больш за 30 навуковых і літаратурных прац, у тым ліку 4 манаграфій[4].
- Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930 (ідыш).
- Аб стане яўрэйскай літаратуры ў пэрыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 (ідыш).
- Проблемы ленинского этапа в литературоведении. Минск, 1932.
- Итоги 15-летней борьбы за марксизм-ленинизм в литературоведении. Минск, 1932.
- На закреплённых позициях. Минск, 1934.
- Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
- Я. Бранштэйн. Андрэй Аляксандровіч. // Звязда : газэта. — 1935, 28 сьнежня. — № 295 (5371). — С. 3.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads