Андрэй Александровіч
беларускі паэт, дзіцячы пісьменьнік, крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Александро́віч (9 студзеня 1906, Менск — 6 студзеня 1963, Маскоўская вобласьць) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменьнік, крытык.
Браў актыўны ўдзел у Рэформе беларускага правапісу 1933 году, да таго часу ніколі не займаўся лінгвістыкай.[2] Адзіны беларускі літаратар, які трапіў у Палітычную камісію для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы.
Па рэформе атрымаў пасаду дырэктара Інстытуту мовы Беларускай Акадэміі навук, намесьніка старшыні праўленьня Саюзу савецкіх пісьменьнікаў (ССП) БССР (1934), чальца-карэспандэнта БАН, чальца ЦВК БССР. Быў дэлегатам VIII надзвычайнага зьезду Саветаў СССР (1936) — фармальна найвышэйшага заканадаўчага органу Савецкага Саюзу, сябрам Рэдакцыйнага камітэту Канстытуцыі СССР (г. зв. «сталінскай»), кандыдатам у чальцы ЦК КП(б)Б.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў зь беднай працоўнай сям’і. Бацька памёр рана‚ гадаваўся айчымам — шаўцом па фаху. Старэйшая сястра Алеся прыцягнула брата да сьпеваў у беларускім хоры У. Тэраўскага.
Пасьля падзеяў 1917 году трапіў пад уплыў адной з прарасейскіх сэктаў. Пазьней паступіў на курсы беларусаведы, дзе выказваў накінутую яму сэктантамі ідэю пра непатрэбнасьць беларускай мовы. За гэта быў выгнаны Я. Лёсікам, аднак праз просьбы сваякоў і заступніцтва У. Тэраўскага канфлікт быў залагоджаны.[2]
Скончыў Менскі пэдагагічны тэхнікум (1925), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1930). Сумесна з маладнякоўцамі байкатаваў Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу й азбукі 1926 году. Разам з Алесем Дударом і Міхасём Зарэцкім Андрэй Александровіч выступіў супраць праяў антыбеларусізацыі ў БДУ і заявіў пра выхад з універсытэту ў канцы 1928 году[3][4]. З пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў актыўна ўдзельнічаў у антынацдэмаўскай кампаніі («выкрываў» Я. Купалу, Я. Коласа, іншых старэйшых беларускіх дзеячаў).
Пасьля атрыманьня шматлікіх пасадаў, у 1930-я гады публічна і ў друку выступаў з сацыялягізатарскаю крытыкаю творчасьці літаратараў «дакастрычніцкага пэрыяду»: В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, нашаніўцаў.
Пад ягонай рэдакцыяй выйшла кніга «Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы» (Менск, 1934), у якой сьцьвярджаліся ў якасьці іншамоўных адпаведнікаў для слова «Беларусь» расеяцэнтрычныя формы анг. White-Russia, франц. Russie Blanche, ням. Weissrussland. У гэтай жа кнізе крытыкаваўся ранейшы падыход па ўжываньні формаў кшталту Ruthenia Alba, Ruthenie Blanche[5], Weissruthenien[6].
Таксама рэдагаваў першы парэформавы «Руска-беларускі слоўнік» (Менск, 1937), у прадмове да якога крытыкаваў папярэднія слоўнікавыя выданьні: «Нацдэмы засмечвалі яе [мову] архаізмамі, мёртвымі словамі».[2] У слоўніку на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то ў слоўніку Александровіча заставалася толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад».[7]
У 1934 годзе ў часе ўрачыстай сустрэчы савецкага астранома і геафізыка Ота Шміта на вакзале ў Менску прачытаў верш са словамі «Хай будзе слаўны горад Шміт!», у якім прапанаваў перайменаваць Магілёў[8].
Арыштаваны 2 ліпеня 1938 году, асуджаны на 15 гадоў лягераў. У 1947 годзе выйшаў на волю, зноў арыштаваны 26 лютага 1949 году і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі.
Remove ads
Крытыка
Александровіча крытыкуюць за кар’ерызм, беспрынцыпнасьць[9] ды поўную некампэтэнтнасьць у мовазнаўчым пытаньні.[2]
Гэтак, у 1935 годзе ён выступіў у ССП БССР з дакладам «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце ў БССР», дзе акрэсьліў наступныя мэты выступу:
![]() |
Я пытался вскрыть классовые корни полонизации, указал множество примеров, как враги полонизмами и словами <…> созданными по националистическому образцу <…> старались оторвать белорусский язык от языка братского русского народа | ![]() |
Аднак ніжэй ён прызнаўся[2]:
![]() |
Я, кстати <…> и не знаю польского языка <…> и за все годы моей литературной работы у меня нет ни одного перевода из польской поэзии, в то время, когда я систематически переводил произведения поэтов братских народов СССР | ![]() |
Remove ads
Бібліяграфія
- Андрэй Александровіч. Міхась Чарот. // Звязда : газэта. — 1935, 27 сьнежня. — № 294 (5370). — С. 3.
- Якаў Бранштэйн. Андрэй Аляксандровіч. // Звязда : газэта. — 1935, 28 сьнежня. — № 295 (5371). — С. 3.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads