Якуб Гузьней

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Якуб Гузьней (1892, в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя ?) — беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[1].

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...

Удзельнік Першай Сусьветнай вайны. Ваяваў на Паўночным фронце ў складзе 5-й расейскай арміі[1].

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году актыўна працуе ў беларускім вайсковым руху. Дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў паўночнага фронту ў Віцебску[1]. Удзельнік Першага Усебеларускага Зьезду ў Менску[1]. Сябра Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады[1]. Падчас польска-савецкай вайны – рэзэрвовы афіцэр Беларускай вайсковай камісіі[1].

Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, паручнік[2], камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[3]. Пасьля ліквідацыі Слуцкага паўстаньня, жыў у Заходняй Беларусі[1]. Далучыўся да антыпольскай партызанкі[1]. Пачынае супрацоўнічаць з савецкімі ўладамі[1]. У чэрвені 1924 нелегальна трапляе ў Менск, дзеля ўдзелу ў ліквідацыйным зьезьдзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў[1].

Па вяртаньні ў Заходнюю Беларусь нелегальна перабіраецца ў Летуву, дзе 23 жніўня 1924 просіць палітычнага прытулку[1]. Працаваў пры прадстаўніцтве БНР у Коўна, належаў да групы Цьвікевіча[1].

Пасьля 1925 далейшы лёс невядомы.

Remove ads

Літаратура

  • Слуцкі збройны чын 1920. у дакумантах і ўспамінах., Менск, Медысонт, 2006.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads