Яльмар Сёдэрбэрг

швэдзкі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Яльмар Сёдэрбэрг
Remove ads

Я́льмар Сёдэрбэрг (па-швэдзку: Hjalmar Söderberg; 2 ліпеня 1869, Стакгольм14 кастрычніка 1941, Капэнгаген) — швэдзкі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Творчасьць

Яльмар Сёдэрбэрг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданьні, раманы, фэльетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданьняў «Гісторыі» (Historietter), ён зьмяшчае ў т.л. апавяданьне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швэцыі былі зьнятыя два кароткамэтражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрбэрг напісаў пяць зборнікаў апавяданьняў. Вяршыняй яго творчасьці стаў дзёньнікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.

Для яго твораў характэрнае перапляценьне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гульлівасьці і сур’ёзнасьці, пакутаў і жорсткасьці, абыякавасьці і прадпрымальнасьці. Ён выдатна перадае атмасфэру Стакгольма і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасьці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрбэрга перакладзеныя амаль на 30 моваў, многія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спэктаклі.

Яльмар Сёдэрбэрг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Гайнрыха Гайнэ, Гі дэ Мапасана і інш.

Remove ads

Беларускія пераклады

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads