Ямніца
харвацкі вытворца напояў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ямніца» — харчовае прадпрыемства Харватыі, заснаванае ў кастрычніку 1828 году.
На 2025 год улучала заводы мінэральнай вады і безалькагольных напояў у Пісаравіне і Горыцы Сьвятаянскай у Заграбскай жупаніі, «Сараеўскі кісяляк» у Босьніі і Герцагавіне ды вугорскі завод мінэральнай вады ў Фонёдзе[2]. Таксама ў Сэрбіі дзейнічаў даччыны вытворца магнавай мінэралкі «Мг Мівэла» (Трстэнік). Была вядучым вытворцам мінэралкі і асьвяжальных напояў у Харватыі з гадавым абсягам вытворчасьці каля 350 млн літраў, а разам з даччынымі прадпрыемствамі магла вырабляць да 600 млн літраў напояў[3]. Налічвала 1500 супрацоўнікаў[4].
Мела таварню ў Ястрабарска на захадзе Заграбскай жупаніі. Мінэральную ваду «Ямніца» пампавалі ў Ямніцкай Кіселіцы на поўдні Заграбскай жупаніі з падземнай Янінай крыніцы на глыбіні 500 мэтраў. Таксама налічвалася 10 сядзібаў продажаў у Вараждзіне, Белавары, Рыецы, Жміне, Осіеку, Славонскім Бродзе, Дугаполе, Камолацы, Палічніку і Шыбэніку[5]. У крамы пастаўлялі газаваную мінэралку ў плястыкавых пляшках з поліэтылентэрэфталяту (ПЭТ) абсягам 0,5, 1 і 1,5 літры, а таксама ў літровых шкляных пляшках. У страўні збывалі мінэралку ў шкляных пляшках абсягам 0,33, 0,5, 0,75 і 1 літар[6].
Сярод іншага, пад таварным знакам «Яна» выпускалі негазаваную мінэралку, ваду з фруктовымі смакамі, вітамінізаваную ваду і халодную гарбату[7]. Для іх збыту за мяжой працавала 8 прадстаўніцтваў у 7 краінах Паўднёва-Ўсходняй Эўропы: Босьніі і Герцагавіне (Кісяляк), Вугоршчыне (Будаэрш), Паўночнай Македоніі (Скоп'е), Славаччыне (Браціслава), Славеніі (Лімбуш), Сэрбіі (Бялград і Прышціна) і Чарнагорыі (Ігало)[8]. Урэшце, выпускалі цытрынавыя тонікі «Сэнсацыя» на аснове мінэралкі «Ямніца»[9], а таксама «Пра спорт» і «Пра гульня», як і колу «Скай» ды вітамінныя напоі «Тока»[10].
Remove ads
Мінуўшчына
18 кастрычніка 1828 году разьлілі першыя пляшкі мінэральнай вады «Ямніца» (Харвацкае каралеўства, Аўстрыйская імпэрыя). 18 лістапада 1828 году фармацэўт Джура Аўгусьцін правёў 2-і аналіз «Ямніцы». У 1829 годзе напоўнілі 5000 пляшак. У 1899 годзе Вілім Лаўрэнчыч пераабсталяваў завод разьліву ў Заграбе (Каралеўства Харватыя і Славонія, Аўстра-Вугоршчына), што павялічыла продажы да 500 000 пляшак за год[11]. У 1932 годзе пабудавалі новую помпавую станцыю[3]. У 1961 годзе Ямніцкія крыніцы пераняў «Агракамбінат Заграбу» (Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, СФР Югаславія). У 1964 годзе ўсталявалі 2 аўтаматычныя лініі разьліву. У 1967 году «Ямніца» стала часткай заграбскага вінзаводу «Бадэль»[11].
У 1978 годзе адчынілі новы завод у Ямніцкай Кіселіцы, дзе да 30 сьнежня разьлілі 50-мільённую пляшку мінэральнай вады. У траўні 1982 году вытворчасьць пашырылі за кошт асьвяжальных напояў з водарам цытрыны і апэльсіну на аснове мінэралкі[3]. 7 кастрычніка 1991 году ў ходзе вайны Харватыі за незалежнасьць ад Югаславіі абстрэлам пашкодзілі лінію разьліву мінэральнай вады. У 1992 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыйнае таварыства, асноўным пайшчыкам якога стаў «Агракор». 9 лістапада 1993 году вытворчасьць аднавілі[11].
У 1993 годзе закупілі 50 таварных цяжкавікоў і 20 вілачных пагрузчыкаў, а таксама адчынілі 4 таварні ў Заграбе, Спліце, Рыецы і Осіеку. У 2000 годзе «Ямніца» стала асноўным уласьнікам «Сараеўскага кіселяка», які быў найбольшым вытворцам мінэралкі ў Босьніі і Герцагавіне. У ліпені 2002 году пачалі разьліваць мінэралку «Яна». У 2004 годзе «Ямніца» стала асноўным уласьнікам вугорскага заводу мінэралкі ў Фонёдзе[3]. У 2007 годзе мінэральную ваду пачалі разьліваць у літровыя шкляныя пляшкі[11]. У жніўні 2008 году пачалі выпускаць мінэралку «Сэнсацыя» з фруктовымі водарамі. У 2009 годзе «Ямніца» стала асноўным уласьнікам заводу мінэралкі «Мг Мівэла» ў Сэрбіі[3]. 1 красавіка 2019 году новым уласьнікам «Ямніцы плюс» стаў харчовы холдынг «Фортэнова»[11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads