Янаш Кадар
вугорскі камуністычны палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янаш Кадар (па-вугорску: Kádár János; 26 траўня 1912, Фіумэ, Трансьляйтанія, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1989, Будапэшт, Вугорская народная рэспубліка) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік сацыялістычнай Вугоршчыны (1956—1988). Аўтар памяркоўна-лібэральных эканамічных рэформаў. Герой Савецкага Саюзу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Маці — служанка славацка-вугорскага паходжаньня Борбала Чэрманэк, бацька — жаўнер Янаш Крэцынгер. Нарадзіўся ў вольным месьце Фіумэ (цяпер харвацкая Рыека). Паводле тамтэйшых законаў быў зарэгістраваны пад італьянскім імем Джавані Чэрманэк.
У 1918 у шасьцігадовым веку пераехаў з маці ў Будапэшт. Як найлепшы вучань клясу ў пачатковай народнай школе атрымаў права бясплатна навучацца ў вучэльні, аднак з 14 гадоў быў вымушаны пакінуць школу. Быў падсобным работнікам, мэханікам у друкарні. У юнацтве захапляўся кнігамі, шахамі і футболам. У 16-гадовым веку Янаш Чэрманэк перамог на адкрытым шахавым турніры, праведзеным камуністычным прафсаюзам цырульнікаў, і быў узнагароджаны вугорскім перакладам кнігі Фрыдрыха Энгельса «Анты-Дурынг», якая, паводле ягонага ўласнага прызнаньня, зрабіла яго стыхійным марксістам і нават «зьмяніла спосаб мысьленьня».
Перакананы сталініст, Чэрманэк на прапанову мясцовага жыда Янаша Фэнакеля ўступіў у 1931 року ў «грамаду імя Сьвярдлова» — забароненую камсамольскую арганізацыю нелегальнай Кампартыі Вугоршчыны, дзе атрымаў падпольную мянушку Барна («Шатэн»). Наступны псэўданім Чэрманэка — Кадар («Бондар») — у 1945 афіцыйна стаў ягоным прозьвішчам. У лістападзе 1931 ён застаўся адным з так званых «пяцісот сьмелых» — сябраў нелегальнай сталінісцкай Кампартыі.
За прыналежнасьць да забароненай у Вугоршчыне партыі Янаш Кадар неаднакроць быў затрыманы. У 1933 асуджаны на два гады зьняволеньня. У турме абвясьціў галадоўку, за што быў пераведзены ў турму строгага рэжыму ў Сэгед, дзе сустрэў свайго будучага палітычнага суперніка Мацяша Ракашы. Тады ж Кадар здрадзіў радыкальнаму камуністычнаму руху, уступіўшы ў 1935 у Сацыял-дэмакратычную партыю.
У Другую сусьветную вайну фармальна быў удзельнікам «руху супраціву» ў Чэхаславаччыне. У 1942 року ўведзены з склад Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Вугоршчыны, у 1943 абраны ягоным сакратаром.
У красавіку 1944 року ўцёк у Сэрбію, дзе быў арыштаваны за дэзэртырства. У лістападзе таго ж году зноў уцёк. Званьне Героя Савецкага Саюзу атрымаў шмат пазьней, у 1960-х, калі камуністычная прапаганда вырашыла стварыць зь яго вобраз змагара з нацызмам.
Пасьля акупацыі Вугоршчыны савецкімі войскамі агент НКУС Кадар абраны дэпутатам Часовага Нацыянальнага сходу, а таксама сябрам Палітбюро ЦК Вугорскай камуністычнай партыі, а ў 1946 — намесьнікам Генэральнага сакратара ЦК ВКП. У жніўні 1948 стаў міністрам унутраных справаў. У гэты час Янаш Кадар падтрымліваў сталінісцкую мадэль дзяржавы, справакаваў арышт Ласла Райка, абвінавачанага ў тытаізьме і антысавецкай дзейнасьці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads