Янка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нка — рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 564 км². Выдатак вады ў вусьці 3,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Янка
- Левыя: Кулажка
Агульныя зьвесткі
Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёну, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны лясістай забалочанай мясцовасьцю, вусьце на ўсходняй ускраіне мястэчка Шаркоўшчыны.
Даліна трапэцападобная (шырыня 100—350 м), у вярхоўі невыразная. Абалона ў верхняй плыні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50—100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўгору ад вусьця на працягу 39 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads