Янка Казека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 3 сакавіка 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны працаўнік культуры Беларускай ССР (1975). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1954).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 31 жніўня 1915 у сялянскай сям’і. Зь верасьня 1931 року працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 — у рэдакцыі газэты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вечаровым аддзяленьні ляснога тэхнікуму.
У 1938 скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёну.
У 1939—1954 служыў у Чырвонай арміі. У нямецка-савецкую вайну — армейскі палітработнік. У 1941 быў паранены пад Ельняй.
У 1954—1957 — супрацоўнік рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», у 1957—1967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 року — выдавецтва «Беларусь»).
З 1967 — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 1969—1979 — намесьнік галоўнага рэдактара, з 1980 — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі»[1].
Памёр 3 сакавіка 2000.
Remove ads
Бібліяграфія
- Казека, Я. З невычэрпных крыніц : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с.
- Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с.
- Казека, Я. Натхненне і майстэрства : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с.
- Казека, Я. Кандрат Крапіва : Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1965. — 168 с.
- Казека, Я. Няходжанай дарогай : Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с.
- Казека, Я. Голас часу : артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 380, [2] с.
- Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133, [2] с.
- Казека, Я. Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 139, [2] с.
- Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, [1] с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads