Дукора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дукора
Remove ads

Дуко́ра[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1304 чалавекі. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Менск — Бабруйск і Рудзенск — Сьмілавічы.

Хуткія факты

Дукора — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзіба Ашторпаў і царква Сьвятога Ільлі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Ашторпаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі партызанамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 1876 г.

У XVI стагодзьдзі Дукора знаходзілася ў складзе маёнтку Бакштаў і належала Кезгайлам, з 1554 году — у валоданьні іхных нашчадкаў паводле жаночай лініі: Завішаў і Шэметаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра Дукору як уласнасьць непаўналетніх дзяцей Я. Завішы, маці якіх другім шлюбам выйшла за князя А. Вішнявецкага, датуецца 1582 годам. Тады ж упамінаецца тутэйшы сельскі старац Еська Юр’евіч. Пад 1592 і 1595 гадамі ў якасьці ўладальнікаў паселішча значацца Ян і Вацлаў Шэметы, старца — С. Мазоўка.

З 1606 году Дукора знаходзілася ў супольным валоданьні ўдоваў А. Завішы і В. Шэмета, старац — Ц. Мазоўчыч. У 1615 годзе сяло аддалі ў заклад К. Слушку, у гэты час тут былі 84 двары сялянаў-кунічнікаў. Пазьней уласьнікамі маёнтку сталі Агінскія. Апошнім уладальнікам Дукоры і ўсяго Бакштанскага графства з роду Агінскіх быў гетман Міхал Казімер.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Партрэт Лявона Ашторпа

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дукора апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. З канца 1790-х гадоў маётак перайшоў да Францішка Ашторпа — сына аселага на Літве швэдзкага жаўнера арміі Карла ХІІ. У 1800 годзе Дукора складалася зь сядзібы, невялікага мястэчка, сяла; мела Ўзьвіжанскую царкву, юдэйскую школу, будаваўся мураваны касьцёл; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Ашторпы (сыны Францішка Лявона, 1786—1851) збудавалі мураваны палац, у гэты ж час працавалі цырк з замежнымі акторамі, аркестар, бібліятэка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1874 годзе маёнтак перайшоў да галяндца Канстантына Гартынга (памёр у 1891 годзе), радзіна якога ўсталявалася на Меншчыне ў пачатку XIX ст. У 1876 годзе ў Дукоры існаваў вадзяны млын і 3 карчмы. У 1881 годзе мястэчка зьлілося зь сялом; у гэты час тут было 2 царквы, шпіталь.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дукору занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукора абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дукора ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Дукора знаходзілася пад польскай уладай і было цэнтрам гміны.

20 жніўня 1924 году Дукора стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Дукоры было 797 двароў, на 1993 год — 652, на 1997 год — 596. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 225 чал. у мястэчку Дукоры і 133 чал. у сяле Дукоры; 1881 год — 842 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 102 чал. у маёнтку Дукоры і 1444 чал. у мястэчку Дукоры; 1970 год — 2258 чал.; 1993 год — 1588 чал.[5]; 1997 год — 1429 чал.[6]; 1999 год — 1331 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1304 чал.

Інфраструктура

У Дукоры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Палац Ашторпаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads