Янка Тарасевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (20 кастрычніка [ст. ст. 8 кастрычніка] 1892, в. Клешнякі Лідзкага павету Віленскай губэрні, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абраду, манах-бэнэдыктын.
Remove ads
Біяграфія
З 1911 году ў ЗША. У 1917—1918 гадах вывучаў тэалёгію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбурскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Швайцарыі (1925). З 1912 г. член ордэна салатынаў, у 1923 г. высьвячаны на сьвятара. З 1926 г. выкладаў у сэмінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 г. перайшоў у Ордэн бэнэдыктынаў. З 1937 г. працаваў у манастыры сьв. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага. У 1941 г. адзін з ініцыятараў стварэньня культурна-грамадзкай арганізацыі Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада, разам зь Я. Варонкам і а. Я. Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 гг. — старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 гг. наведаў Беларусь.
Аўтар шэрагу філязофска-тэалягічных трактатаў, у т. л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў сьвятле праўды». У 1930—1940-я гг. выдаваў бюлетэнь «Праўда», ангельска-расейскамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 гг. — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысьціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сяўбіт») і іншымі.
Доктар тэалёгіі (1925). Дзядзька беларускага каталіцкага біскупа бізантыйскага абраду Ўладзімера Тарасевіча.
Remove ads
Літаратура
- Языковіч Л. Тарасевіч Янка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads