Янка (заказьнік)
водна-балотны заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Янка» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на захадзе Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.
4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой абвясьціў 9 заказьнікаў, сярод якіх быў заказьнік «Янка». Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аднесла гэтыя землі да ядра экалягічнай сеткі міжнароднай значнасьці[1]. 13 лютага 2015 году кіраўніца ўправы біялягічнай і краявіднай разнастайнасьці Мінпрыроды Беларусі Натальля Мінчанка адзначыла: «Многія аб’яўленыя заказьнікі маюць міжнародны статус аховы, хаця дагэтуль ня мелі нацыянальнага»[2]. Паводле Пастановы № 71, у склад заказьніка «Янка» ўвайшлі 5848 гектараў ў Полаўскім лясьніцтве (Абалонь, Варапаеўскі сельсавет, Пастаўскі раён) «Пастаўскай лясной гаспадаркі». Шаркоўшчынскі раённы выканаўчы камітэт меў выдаткоўваць на ахову і дзейнасьць заказьніка са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі. Заказьнік утварылі дзеля захаваньня леса-балотных экасыстэмаў верхавога віду, рэдкіх відаў дзікіх жывёлаў і дзікарослых балотных расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама запасаў верхавога торфу з павышаным утрыманьнем бітуму[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads