Бюджэт Рэспублікі Беларусь

намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бюджэ́т Рэспу́блікі Белару́сь— намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...
Remove ads

Даходы

Даходы дзяржавы складаюцца з:

  1. падаткаў на прыбытак, лятарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасьць, продаж, адкіды й набыцьцё нерухомай уласнасьці;
  2. мытаў на тавары, патэнты й грашовыя пераводы, за праезд замежных самаходаў й выдачу пасьведчаньняў;
  3. пеняў за пратэрмінаваньне выплаты падаткаў;
  4. ліхвярскіх адсоткаў за адтэрмінаваньне падаткаў;
  5. страхавых складак;
  6. прыбытку ад укладаў ды ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў ды каштоўных папераў, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак ды карыстаньне радыёчастотамі, ручальніцтваў па пазыках, вызначэньня пробаў каштоўных мэталаў ды збораў за праезд па дарогах;
  7. спагнаньняў за шкоду ўрадавай уласнасьці, якасьці земляў ды лесу;
  8. бязвыплатных паступленьняў ад іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.
Remove ads

Выдаткі

Выдаткоўваньне ажыцьцяўляецца на:

  1. дзейнасьць урадавых установаў;
  2. выплаты насельніцтву;
  3. падтрымку ўстановаў і фізычных асобаў;
  4. выплаты за мяжу;
  5. міжурадавыя пераводы;
  6. павелічэньне сродкаў і запасаў;
  7. пазыкі;
  8. выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычаньняў ды продажу ўласнасьці.

Складаньне ды ўхваленьне

Не пазьней як за 10 месяцаў да новага году ўрад ухваляе парадак складаньня бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасьля ўхваленьня складзенага бюджэту ўрадам прэзыдэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парлямэнта не пазьней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленьне бюджэту мае ажыцьцяўляцца не пазьней як 1 сьнежня.

Выкананьне й нагляд

Паводле Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, урад забясьпечвае выкананьне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыцьцяўленьня ды справаздачнасьці аб яго выкананьні. Паўнамоцтвамі ажыцьцяўляць нагляд за выкананьнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў ды Дзяржаўны мытны камітэт[1].

Мінуўшчына

На кастрычнік 2013 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных установаў, якія складалі 27,5% працаўнікоў[2].

У бюджэце 2019 году падаткі склалі 77% даходаў[3]. На 9 сьнежня 2020 году налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных установаў Беларусі[4].

27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год даход кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 36,5 млрд рублёў. З гэтай сумы 62% (22,6 млрд рублёў) склалі бюджэты мясцовага самакіраваньня, а рэшту (13,97 млрд рублёў) — рэспубліканскі бюджэт. Пры гэтым падатак на дададзеную вартасьць забясьпечыў 27,4% (звыш 10 млрд руб.) паступленьняў, падаходны падатак — 25,4% (9,28 млрд руб.), а падатак на прыбытак — 15,1% (5,5 млрд руб.). Плацяжы юрыдычных асобаў склалі 94,1% (звыш 34,38 млрд руб.) паступленьняў, у тым ліку ад прыватных прадпрыемстваў — 55,5% (20,28 млрд), зь іх ад малых і сярэдніх — 36,1% (13,18 млрд). Дзяржаўныя прадпрыемствы забясьпечылі 38,6% (14 млрд руб.) паступленьняў. фізычныя асобы, лік якіх сярод падаткаплатнікаў вырас за 2022 год на 1,5 млн чалавек (+40%) да 5,3 млн, самастойна пералічылі 3,1% (звыш 1,1 млрд руб.) ад агульнай сумы даходаў бюджэту. Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) на агульнаўсталяваным парадку падаткаабкладаньня павялічылі выплаты ў 2,8 разы да 536 млн рублёў. Сярод звыш 337 000 дзейнікаў гаспадараньня электронную выплату падаткаў ажыцьцяўлялі 84,5%, зь іх 88,3% юрыдычных асобаў і 82,6% ІП[5].

Больш інфармацыі Год, Даходы, млрд рублёў (млн $) ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads