Януш Тышкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).
Быў старостам сьняцінскім і жытомірскім. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Remove ads
Біяграфія

З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф’і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.
Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цэцорскай бітве (1620 год). Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.
Фундаваў некалькі касьцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармэлітаў у Бярдычаве (1627 год), якому ў 1630 годзе ахвараваў уласны замак.
У шлюбе зь Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крыстыну[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads