Янішкеле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янішкеле (па-летувіску: Joniškėlis) — горад у паўночнай Летуве, знаходзіцца ў Посвальскім раёне Панявескага павету за 17 км ад Посвалю. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 году. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадзкія правы. З XVII стагодзьдзя да Другой сусьветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны падчас Першай сусьветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыель Ландсбергіс-Жэмкалніс, летувіскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
Рэзыдэнцыя Карпаў (18 будынкаў), зьяўляецца найбуйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Летуве. Яна была пабудаваная ў 1763 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасьць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзыдэнцыі вядзе ліпавая алея.
28 лютага 2005 году Янішкеле атрымалі герб[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads