Янішкі (горад)
места ў Янішкаўскім раёне Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яні́шкі (па-летувіску: Joniškis) — горад у паўночнай Летуве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 9 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касьцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 году дараваў Янішкам магдэбурскае права і герб.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзыт.
У Янішках, да Другой сусьветнай вайны, жыло шмат габрэяў. Дзейнічала габрэйская школа і тры сынагогі. Большасьць габрэяў была забітая падчас вайны.
З 1950 году Янішкі сталі раённым цэнтрам.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads