Ян-Крыштаф Дуда

польскі шахіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян-Крыштаф Дуда
Remove ads

Ян-Крыштаф Дуда (па-польску: Jan-Krzysztof Duda; нар. 26 красавіка 1998, Кракаў) — польскі шахматыст, гросмайстар (2013). Чэмпіён Польшчы (2018).

Хуткія факты Краіна, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар’ера

Займаецца шахматамі зь 5-гадовага веку. У 2005 року ў Калабжэгу заваяваў Кубак Польшчы ва ўзроставай катэгорыі да 8 гадоў. У рэйтынгу ФІДЭ дэбютаваў 1 кастрычніка 2006 року[2]. У тым самым року ў Калабжэгу заваяваў бронзавы мэдаль чэмпіянату Польшчы да 10 гадоў; у 2009 року стаў чэмпіёнам краіны ў катэгорыі да 12 гадоў, у 2012 року — да 18 гадоў.

У 2005 року ў Зэбніцы атрымаў званьне міжнароднага майстра да 8 гадоў. У 2008 року ў Вунг Таў заваяваў тытул чэмпіёна сьвету да 10 гадоў. У 2009 року ў Антальі стаў віцэ-чэмпіёнам сьвету да 12 гадоў, у наступным року ў Порта Карасе стаў трэцім. У 2011 року ў Албене заваяваў тытул віцэ-чэмпіёна Эўропы да 14 гадоў, у 2012 року ў Празе стаў чэмпіёнам.

У 2014 року ва Ўроцлаве заваяваў залаты мэдаль чэмпіянату Эўропу ў рапідзе і срэбны мэдаль чэмпіянату Эўропу ў бліцы.

У 2012 року выканаў нарматыў міжнароднага майстра, у 2013 ва ўзросьце 15 гадоў 21 дня — грасмайстра. 1 ліпеня 2017 року стаў першым польскім юніёрам, як перасягнуў рэйтынг 2700 пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads