Ян Лаштуўка
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Ла́штуўка (па-чэску: Jan Laštůvka; нар. 7 ліпеня 1982, Гавіржаў, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, брамнік. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выступаў за чэскія клюбы «Карвіна» й «Банік», зь якім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003—2004 гадоў. Наступным крокам ягонай кар’еры стала трапленьне ў склад украінскага топ-клюбу «Шахтар». У новай камандзе Ян згудяў некалькі матчаў у Лігі чэмпіёнаў і Кубку УЭФА. 31 жніўня 2006 году на правахарэнда Ян перайшоў у склад ангельскага клюбу «Фулгэм», незадоўга да закрыцьця трансфэрнага вакна. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 2 сьнежня 2006 году ў матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», якая скончылася перамогай зь лікам 2:0.
Наступны сэзон ян зноўку правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінулага клюб Яраслава Дробнага[3]. 3 жніўня 2008 году Лаштуўка перабраўся ў ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» на гадавую арэнду[4]. Дэбют чэскага брамніка адбыўся 23 верасьня ў розыгрышу на Кубак ангельскай лігі, дзе «Ўэст Гэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Ўотфарда»[5].
4 жніўня 2009 году Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клюбам «Дняпро» з Днепрапятроўску за 3 млн эўра[6].
Міжнародная
Лаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў траўні 2010 году[7]. Дэбютаваў на матчы на стадыёне «Гэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатляндыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Эўропы 2012 году 3 верасьня 2011 году[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Банік»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2004
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2005, 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads